Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у «Белавія» ставяцца да палётаў Wizz Air у Менск?


«Пакуль няма прадмета для размовы», — так пракамэнтавалі ў авіякампаніі «Белавія» паведамленьне пра тое, што вясной 2020 году вугорская авіякампанія Wizz Air пачне палёты маршрутам Будапэшт — Менск.

Цяпер «Белавія» выконвае рэйсы ў Будапэшт чатыры разы на тыдзень. Кошт квітка эканом-клясы — ад 280 да 733 рублёў у адзін бок.

Ігар Чаргінец сказаў, што «Белавія» «не баіцца канкурэнцыі».

«Але пакуль няма прадмета для размовы. Мы пакуль гаворым пра тое, што нешта некалі будзе. Пакуль няма рэйсаў, тарыфаў, продажаў, раскладу. Таму ня ведаю, пра што размаўляць».

«Ад „Белавія“ не залежыць, будзе ці ня будзе лётаць гэтая кампанія. Мы не даём дазволаў і не вядзём на гэты конт перамоваў. Гэта ня наша кампэтэнцыя», — сказаў Свабодзе намесьнік генэральнага дырэктара «Белавія» па маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Ігар Чаргінец.

Паводле Ігара Чаргінца, існуе міжнароднае паветранае права і міжурадавыя пагадненьні, дзе прапісана, каму што можна.

«Для гэтага існуюць авіяцыйныя ўлады, якія даюць такія дазволы».

Дырэктар дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі паведаміў БелТА, што вясной 2020 году вугорская авіякампанія Wizz Air пачне палёты па маршруце Будапэшт — Менск.

Wizz Air — адна з найбуйнейшых у сьвеце лоўкост-кампаній. Працуе пераважна на рынку Цэнтральнай Эўропы.

Авіяцыйная адміністрацыя Вугоршчыны накіравала дэпартамэнту авіяцыі праект мэмарандуму аб прызначэньні з сэзону вясна-лета 2020 году на лінію Будапэшт — Менск свайго перавозчыка Wizz Air. Цяпер рыхтуецца яго падпісаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG