Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым лятаць: 10 найлепшых і найгоршых аэрапортаў і авіялініяў у 2019


У самалёце Катарскіх авіялініяў
У самалёце Катарскіх авіялініяў

Арганізацыя AirHelp штогод адсочвае 72 авіялініі ў 30 краінах і публікуе рэйтынг найлепшых і найгоршых аэрапортаў і авіялініяў сьвету. Сёлета ў сёмы раз найлепшай авіякампаніяй стала катарская Qatar Airways.

10 найлепшых аэрапортаў у 2019

  • Міжнародны аэрапорт Хамад (Катар)
  • Міжнародны аэрапорт Токіё (Японія)
  • Міжнародны аэрапорт Атэнаў (Грэцыя)
  • Міжнародны аэрапорт Афонсу Пена (Бразылія)
  • Аэрапорт Леха Валэнсы ў Гданьску (Польшча)
  • Міжнародны аэрапорт Шарамецьцева (Расея)
  • Сынгапурскі аэрапорт Чангі (Сынгапур)
  • Міжнародны аэрапорт Раджыва Гандзі (Індыя)
  • Аэрапорт Тэнэрыфэ (Гішпанія)
  • Міжнародны аэрапорт Віракопас (Бразылія)

10 найгоршых аэрапортаў у 2019

  • Лёндан Гэтвік (Брытанія)
  • Білі Бішоп Таронта (Канада)
  • Порту (Партугалія)
  • Парыж Арлі (Францыя)
  • Манчэстэр (Брытанія)
  • Міжнародны аэрапорт Мальта (Мальта)
  • Міжнародны аэрапорт Анры Коанды (Румынія)
  • Эйндговэн (Нідэрлянды)
  • Міжнародны аэрапорт Кувэйт (Кувэйт)
  • Міжнародны аэрапорт Партэла (Партугалія)

10 найлепшых авіялініяў-2019

  • Qatar Airways
  • American Airlines
  • Aeromexico
  • SAS Scandinavian Airlines
  • Qantas
  • LATAM Airlines 8,2
  • WestJet
  • Luxair
  • Austrian Airlines
  • Emirates

10 найгоршых авіялініяў-2019

  • Adria Airways
  • Aerolineas Argentinas
  • Transavia
  • Laudamotion
  • Norwegian
  • Ryanair
  • Korean Air
  • Kuwait Airways
  • easyJet
  • Thomas Cook Airlines

AirHelp ацэньвае авіякампаніі паводле трох крытэраў: працэнт своечасовага вылету і прылёту (своечасовым лічыцца, калі самалёт вылецеў і прызямліўся ў межах 15 хвілінаў ад заплянаванага часу), якасьць абслугоўваньня (камфорт, ежа, экіпаж), і апрацоўка скаргаў (наколькі эфэктыўна авіякампаніі апрацоўваюць патрабаваньні аб кампэнсацыі шкоды, у тым ліку, колькі часу патрабуецца для іх пагашэньня).

Белавія і аэрапорт Менск у рэйтынг не патрапілі. Польская авіякампанія Lot на 20-м месцы, Аэрафлот на 32-м, airBaltic на 41-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG