Адзін з двух жывых членаў экіпажу Apollo-11, 88-гадовы Майкл Колінз, прыбыў у касьмічны цэнтар Кэнэдзі і наведаў месца, адкуль 16 ліпеня 1969 году запусьцілі ракету.
89-гадовы Баз Олдрын, які таксама ўдзельнічаў у экспэдыцыі на Месяц, ня змог прыехаць на цырымонію. Падчас місіі Олдрын другім выйшаў на Месяц. Майкл Колінз касьмічнага карабля не пакідаў.
Камандзір Apollo-11 Ніл Армстронг быў першым чалавекам, які выйшаў на паверхню Месяца. Гэта адбылося 21 ліпеня 1969 года. Касманаўт памёр у 2012 годзе, калі яму было 82 гады.