15 ліпеня — асаблівая дата беларускай гісторыі. У гэты дзень 1410 году аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам.
Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі пра Грунвальд публічна згадалі ў 1990-м. Тады ў менскім парку Янкі Купалы сабраліся сотні прыхільнікаў нацыянальнага адраджэнньня. Прамаўлялі палітык Зянон Пазьняк, гісторык Ігар Чарняўскі, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, мастак Мікола Купава ды іншыя. Яны казалі пра значнасьць той перамогі і неабходнасьць ушанаваньня падзеі ў годным помніку.
Зрэшты, амаль праз 30 гадоў тыя пляны аказаліся нерэалізаваныя.