У сацыяльнай сетцы Twitter адбыўся збой па ўсім сьвеце. Гэта вынікае з дадзеных сэрвісу DownDetector.
Больш за ўсё скаргаў на працу сацсеткі паступіла з ЗША, Бразыліі, краін Заходняй Эўропы і Японіі.
Пры адкрыцьці стужкі Twitter у браўзэры на пэрсанальным кампутары, зьяўляецца папярэджаньне аб тэхнічнай праблеме. У мабільных аплікацыях сацсеткі гаворыцца пра ўнутраныя памылкі.
Кампанія пакуль не назвала прычыну збою.