У рэспубліканскім банку вакансіяў на 9 чэрвеня 93 тысячы прапановаў працы. Tut.by адзначыў, што гэта «чарговы рэкорд», і назваў самыя папулярныя спэцыяльнасьці з базы.
Найчасьцей шукаюць на працу:
- кіроўцаў (4531 вакансія) з заробкам ад 62,50 да 2000 рублёў;
- дактароў (3413) з заробкам ад 79,13 (за 0,25 стаўкі) да 1500 рублёў;
- мэдсёстраў (3362) з заробкам ад 50 (0,15 стаўкі) да 1050 рублёў;
- прадаўцоў (2484) з заробкам ад 82,5 (0,25 стаўкі) да 2000 рублёў;
- прыбіральшчыкаў (1763) з заробкам ад 20 (0,06 стаўкі) да 800 рублёў.
На адно рэзюмэ ў базе прыходзіцца амаль 32 вакансіі. Праз базу шукаюць у тым ліку і праграмістаў (21 вакансія) з заробкамі ад 179 (за 0,5 стаўкі) да 1500 рублёў. У некаторых вакансіях абяцаюць заробак ад 1 рубля, а самы высокі з прапанаваных заробкаў – ад 12 907,69 рубля за працу дырэктарам кампаніі «ЭфэсТрэйд БіЎай».
Сярэдні налічаны заробак (да вынятку падаткаў і збораў) у траўні склаў 1071,6 рубля, што на два рублі менш за красавіцкі паказьнік.