Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве цану на газ для Беларусі будуць разглядаць «толькі пасьля інтэграцыйнага пытаньня»


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Расейскі віцэ-прэм’ер Дзьмітрый Козак выказаў надзею, што «рашэньне будзе знойдзенае ў бліжэйшы час».

Намесьнік кіраўніка ўраду Расеі Дзьмітрый Козак распавёў, калі будзе ўрэгуляваная цана на расейскі газ для Беларусі, ягоныя словы цытуе ТАСС.

«Мы пакуль праводзім перамовы па паглыбленьні інтэграцыйных працэсаў. Пасьля таго як скончым дыялёг на гэтую тэму, стане ясна, калі і якім чынам мы будзем збліжаць нашы рынкі газу, рабіць адзіны рынак або агульны рынак газу», — сказаў Козак.

Таксама ён выказаў спадзеў, што «рашэньне знойдзецца ў бліжэйшы час».

У 2019 годзе сканчаецца беларуска-расейскае пагадненьне аб цане на газ. Па гэтым дакумэнце плянуецца выпрацаваць адзіную формулу, каб выйсьці на падобныя цэны для Беларусі і Смаленскай вобласьці Расеі.

Цана на газ для Беларусі нават стала тэмай спрэчкі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна летась у сьнежні на пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік Беларусі прывёў прыклад — тарыф «Газпрома» на транспартаваньне прыроднага газу для Беларусі складае амаль 3 даляры за 1000 м³ на 100 км, а ўнутраны тарыф у Расеі — каля 1 даляра.

Але Пуцін парыраваў, што цана на газ для ФРГ — 250 даляраў, а для Беларусі — 129. І калі б цана фармавалася рынкава, то яна б дасягнула 200 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG