Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка згадаў эканамічныя пагрозы ў прамове 3 ліпеня


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Падчас прамовы на афіцыйны Дзень незалежнасьці ўвечары 3 ліпеня на парадзе ў Менску Аляксандар Лукашэнка расказаў пра неспакойны сьвет, у якім «усе ваююць супраць усіх», у тым ліку канфлікты, якія адбываюцца «ля межаў Беларусі».

Як казаў Лукашэнка, бараніць Радзіму і захоўваць незалежнасьць дзяржавы трэба «ў імя сьвятой памяці герояў Вялікай айчыннай вайны». Ён заклікаў «процістаяць выклікам новых глябальных канфліктаў: вайсковых, інфармацыйных і эканамічных».

«Такіх, якія ахопліваюць усе сфэры жыцьця, разбураюць дзяржаву знутры і адкідаюць на дзесяцігодзьдзі назад у разьвіцьці, — удакладніў Лукашэнка. — Часам без адзінага стрэлу, але ўсё часьцей паводле крывавых сцэнароў».

Хто «ваюе» зь Беларусьсю, ён не сказаў, але назваў «галоўным стратэгічным партнэрам» Расею, згадаў супрацу з Кітаем у вайсковай сфэры (прадстаўнікі і Расеі, і Кітаю ішлі на парадзе).

Тым часам у Беларусі працягваецца эканамічная спрэчка з Расеяй адносна выдачы абяцаных крэдытаў, цэнаў на энэрганосьбіты і кампэнсацыю расейскага падатковага манэўру. Рашэньне фінансавых пытаньняў Расея зьвязвае з інтэграцыйнымі пытаньнямі. Абмеркаваньне інтэграцыі асабіста між Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным прызначанае на 18 ліпеня. У віншаваньні з Днём незалежнасьці і Пуцін, і расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў нагадалі пра інтэграцыю.

У канцы мінулага году Мядзьведзеў прапаноўваў рэалізаваць пункты «саюзнай дамовы» 1999 году — прапанову аб стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суду, падліковай палаты ў кантэксьце цэнаў на газ і кампэнсацыі падатковага манэўру пазьней назавуць «ультыматумам Мядзьведзева». Лукашэнка на наступны дзень заявіў пра шантаж, намёкі на ўключэньне Беларусі ў склад Расеі і разбурэньне краіны — гэтага «ня будзе ніколі», запэўніў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG