2 ліпеня ў прасторы Ок16, што на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску, прайшоў першы ў Беларусі дог-фрэндлі кінапаказ. Перад прэм'ерай перакладу на беларускую мову кінастужкі «Хаціка» сабакі мелі магчымасьць пагуляць у фрызьбі, пазаймацца з трэнерамі і пакамунікаваць між сабой.