Падчас сьвяточнага салюту 3 ліпеня аскепкі ад выбуху аднаго з набояў у Менску забілі жанчыну. Яшчэ не менш як 10 чалавек пацярпелі. Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч у афіцыйным камэнтары заўважае, што «выпадак выключны, раней такіх сытуацыяў у нас не фіксавалася».