Новая сыстэма супрацьпаветранай абароны (СПА) хутка павінна паступіць на ўзбраеньне расейскай арміі, паведаміў кіраўнік дзяржаўнай карпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў у эфіры тэлеканала «Россия-1».
С-500 распрацоўваецца канцэрнам «Алмаз-Антэй» як новае пакаленьне зэнітных ракетных сыстэм, у якім мяркуецца ўжыць прынцып паасобнага рашэньня задач зьнішчэньня балістычных і аэрадынамічных цэляў.
Асноўная задача комплексу — барацьба з баявым абсталяваньнем балістычных ракет сярэдняй далёкасьці, магчымы перахоп такіх ракет з далёкасьцю пуску да 3500 км, а пры неабходнасьці і міжкантынэнтальных балістычных ракет на канчатковым участку траекторыі і, у пэўных межах, на сярэднім участку.
Таксама сярод задач зэнітнага ракетнага комплексу зьнішчэньне гіпэргукавых крылатых ракет з хуткасьцю 5 Мах і вышэй, самалётаў, бесьпілётнікаў нізкаарбітальных спадарожнікаў і касьмічных сродкаў паражэньня.