Ня «цечка» і ня «гэта». Як размаўляць пра мэнструацыю зь дзяўчынкамі і хлопчыкамі
Гэта тэма многім падаецца далікатнай, але яна вартая абмеркаваньня, як і любая іншая, што тычыцца цела, здароўя, успрыняцьця сябе. Гэта мэнструацыя. Чаму ня варта гэтага саромецца? Тлумачаць жанчыны, якія зьнялі ролік «Палюбі сваё цела» на youtube-канале “Разам зь сяброўкамі і коткамі”.