Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняе зьдзіўленьне


Джэймс Мак-Нэйл Уістлер, «Партрэт маці» (1871)
Джэймс Мак-Нэйл Уістлер, «Партрэт маці» (1871)

Лёгка зьдзіўляцца ў 16. А што можа зьдзівіць, калі табе 61? Хіба што сьмерць — апошняя «неспадзяванка», якая рэдка бывае своечасовай. Хай то начная сьмерць вожыка, што надоечы засіліўся на градзе трускалак у сетцы, пастаўленай для ненажэрных шпакоў. Альбо пагібель таварыша сярод белага дня на роварнай пагулянцы без дай прычыны ці прыкметных праблем са здароўем. Ці апошняе зьдзіўленьне — ад уласнага сыходу… Ды наўрад ці яно будзе тваім.

Бо сьмерць — звычайная трагедыя, дзе ты ўжо не апавядальнік, відавочца ці рэжысэр, а толькі галоўны герой-бэнэфіцыянт, роля якога — проста сысьці за сцэны, ляпнуўшы дзьвярыма альбо ціха прычыніўшы за сабою века жыцьця.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG