Мэсэнджар Viber дадаў беларускую мову ў сьпіс моваў інтэрфэйсаў. Тлумачым, як яе ўсталяваць.
Каб зьмяніць мову інтэрфэйсу на беларускую, трэба:
- Абнавіць дадатак Viber да апошняй вэрсіі праз Google Play ці App Store, ці ўсталяваць дадатак з нуля;
- Зайсьці ў мэню «Яшчэ» ➡️ «Налады» ➡️ «Агульнае».
- Сярод прапанаваных моваў абраць беларускую.