Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіўнае прозьвішча


Аляксандар Лаўрэўс, «Бандыты ўваходзяць у жытло пастуха» (1823)
Аляксандар Лаўрэўс, «Бандыты ўваходзяць у жытло пастуха» (1823)

Паўночны пасёлак Менску славуты зімовымі назвамі вуліцаў, а таксама бандытамі, наркаманамі ды крымінальнымі прыгодамі. Мая цётка Тома, прыгожая бібліятэкарка з домам і кветнікам, распавяла нядаўна пра свае сувязі з злачынным сьветам.

Калі позьняй летняй ноччу яна дачытвала раман, нехта наблізіўся да вакна і сувора спытаўся: «Шмаль ёсьць?» Цётка адклала тоўсты томік, зірнула за карункавыя фіранкі і далікатна адказала: «Прабачце, з такім прозьвішчам тут не пражываюць».

Цёмны сылюэт за вакном зьніякавеў, моўчкі зрабіў два крокі назад, пераскочыў праз плот і бязгучна зьнік у цемры.

Раніцай за сьняданкам дзеці ёй патлумачылі, што шмаль — гэта ня толькі прозьвішча.

Аляксандра Макавік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG