Дзьверы адчыняюцца. Зьяўляецца юнак у чорнай футболцы з надпісам: zalikovy.
Мяне заўсёды дзівіць гэтая здольнасьць абазначыць сябе пэўным сымбалем беларускасьці — словам, налепкай з Пагоняй, бчб… У нашых умовах любы такі крок — учынак.
Адкуль бяруцца сьмельчакі? На якой глебе гадуюцца, калі любая спроба ня проста вызначыць сваю ідэнтычнасьць, але заявіць пра яе сустракае ў лепшым выпадку зьдзіўленьне.
Яшчэ больш дзіўлюся таму, што насуперак стагоддзям зьнішчэньня агеньчык беларускасьці жывы! Якой сілай ён мацуецца, ня дам рады зразумець.
Але калі ён такі жывучы, чаму не ператвараецца ў полымя? Чаму ў нас заўжды салісты там, дзе ў іншых народаў дружны хор? Дзіўлюся…
Зоя Шклянік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org