Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 5 гадоў Камітэт ААН задаволіў адну скаргу ад беларускага журналіста. На чарзе яшчэ 11


Сьцяг ААН, фота ©Shutterstock
Сьцяг ААН, фота ©Shutterstock

11 беларускіх журналістаў чакаюць разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека. Туды яны зьвярнуліся з прычыны парушэньня дзяржавай іх прафэсійных правоў. Большасьць скаргаў зьвязаныя з пакараньнямі за супрацоўніцтва з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі.

Днямі скаргу ў ААН адправіў журналіст Уладзімер Лапцэвіч. У Беларусі ён абараніць свае правы ня змог.

У 2017 годзе Ленінскі суд Магілёва аштрафаваў Лапцэвіча на 1035 рублёў — за супрацоўніцтва зь беластоцкай газэтай «Ніва» без акрэдытацыі. Абласны суд пакінуў вырак бязь зьменаў.

Чаканьне разгляду скаргаў займае гады́

Камітэт ААН па правах чалавека праводзіць сэсіі тройчы на год. За адну сэсію разглядае да 40 скаргаў, — расказаў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

З 2014 году разгледжана і задаволена толькі адна скарга — карэспандэнткі газэты «Народная Воля» Марыны Коктыш на адмову ў акрэдытацыі ў Палаце прадстаўнікоў.

Прадстаўнікі Беларусі ў ААН дэкляруюць, што не адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Камітэтам. Аднак на справе беларуская дзяржава «не дэманструе гатоўнасьці выконваць меркаваньні Камітэту ААН па правах чалавека», — кажа Агееў.

Навошта зьвяртацца ў камітэт ААН па правах чалавека?

Алег Агееў называе тры асноўныя прычыны.

  • Меркаваньні Камітэту ня маюць тэрміну даўнасьці. Дзяржава будзе вымушаная рана ці позна выканаць рэкамэндацыі Камітэту.
  • Калі паступае шмат аднатыпных скаргаў, то іншыя структуры ААН улічваюць іх для рэкамэндацый беларускім уладам што да правоў чалавека і свабоды слова.
  • Для ахвяраў парушэньня правоў важны маральны стымул. Калі яны не змаглі абараніць іх у самой Беларусі, то могуць дамагчыся гэтага на міжнародным узроўні.

Пры гэтым Рэспублікай Беларусь фармальна прызнаецца кампэтэнцыя камітэту разглядаць скаргі грамадзянаў. Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама факультатыўны пратакол да Пакту і абавязалася іх выконваць.

Калі журналісту прысудзілі адміністрацыйнае пакараньне, то зьвяртацца ў Камітэт можна пасьля няўдалага абскарджваньня ў абласным судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG