Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ізраілю: у Нямеччыны ёсьць абавязаньні перад габрэйскай супольнасьцю


Прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін
Прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін

Прэзыдэнта Ізраілю Рэўвэна Рыўліна абурыла выказваньне ўпаўнаважанага ўраду Нямеччыны ў справе барацьбы з антысэмітызмам Фэлікса Кляйна, які заявіў, што габрэям у Нямеччыне лепш адмовіцца ад нашэньня традыцыйнага мужчынскага галаўнога ўбора кіпы — у мэтах бясьпекі.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», кіраўнік ізраільскай дзяржавы нагадаў пра «абавязаньні» ўладаў Нямеччыны перад габрэйскай супольнасьцю. Рыўлін перасьцярог ўрад Нямеччыны ад саступак антысэмітам.

«Страхі з нагоды бясьпекі габрэяў у Нямеччыне — гэта капітуляцыя перад антысэмітызмам і прызнаньне таго факту, што габрэі зноў ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы на нямецкай зямлі. Мы ніколі ня скорымся, ніколі не апусьцім вочы і ніколі не адрэагуем на антысэмітызм паразай», — цытуе выказваньне Рыўліна агенцтва AFP.

Напярэдадні Фэлікс Кляйн заявіў, што габрэям было б лепш адмовіцца ад зьяўленьня ў публічных месцах у кіпе ў сувязі з аслабленьнем «стрымвальных мэханізмаў у грамадзтве» і ўсё большай «жорсткасьцю» ў дачыненьні да вернікаў-юдэяў.

Упаўнаважанага ўраду Нямеччыны ў справе барацьбы з антысэмітызмам падтрымаў і кіраўнік Цэнтральнай рады габрэяў у Нямеччыне Ёзэф Шустэр, які адзначыў, што «ў некаторых буйных гарадах краіны габрэі паддаюцца патэнцыйнай небясьпецы ў тым выпадку, калі іх вонкавы выгляд выдае іх рэлігійную прыналежнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG