Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усерасейскі сацыялягічны цэнтар: Рэйтынг даверу да Ўладзіміра Пуціна абнавіў гістарычны мінімум


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкага меркаваньня апублікаваў рэйтынг даверу да расейскіх палітыкаў. Уладзіміру Пуціну давяраюць 31,7% — гэта гістарычны мінімум з пачатку публікацый такіх дасьледаваньняў цэнтрам.

Пры гэтым Уладзіміру Пуціну давяраюць больш, чым іншым палітыкам. Другое месца ў рэйтынгу цэнтру займае Уладзімір Шайгу(14,8%), на трэцім месцы Сяргей Лаўроў(13%).

Першыя дадзеныя рэйтынгу даверу палітыкам цэнтар пачаў публікаваць у 2006 годзе. Тады Ўладзіміру Пуціну давяралі 45%. Цэнтар зьяўляецца дзяржаўнай структурай

Мінулае падзеньне даверу да Пуціна сацыялягічны цэнтар зафіксаваў у студзені 2019 году, тады гэты паказчык склаў 32,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG