Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая жанчына наведае Месяц. NASA абвясьціла дату


Нацыянальная аэракасьмічная адміністрацыя ЗША (NASA) абвясьціла 23 траўня аб плянах накіраваць на Месяц місію касманаўтаў у 2024 годзе. Упершыню ў складзе гэтай місіі на паверхню спадарожніка Зямлі ступіць жанчына, удакладнілі ў NASA.

Праграма, якую назвалі «Артэміда», стане для амэрыканскага касьмічнага агенцтва першай за некалькі гадоў місіяй на Месяц. Яе пачатак заплянаваны на 2020 год, тады да Месяца адправіцца бесьпілётны зонд «Артэміда-1».

У 2022 годзе кіраваная капсула адправіцца на арбіту Месяца, рыхтуючы высадку астранаўтаў на паверхню ў 2024-м.

Акрамя гэтага, пяць запускаў адбудуцца для таго, каб даставіць будаўнічую тэхніку для месячнай міні-станцыі пад назвай Gateway («Шлюз»). Гэтыя перавозкі ажыцьцяўляюць прыватныя касьмічныя кампаніі па кантракце з NASA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG