Чакаецца, што прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй у пятніцу, 24 траўня, заявіць пра сваю адстаўку.
Пра гэта паведамляе The Times, адзначаючы, што Мэй адбілася ад спробаў прымусіць яе пакінуць пасаду ўжо 22 траўня, настойваючы на тым, што сёньня яна сканцэнтраваная на эўрапейскіх выбарах.
Як мяркуецца, Мэй заявіць аб адстаўцы пасьля сустрэчы з Грэмам Брэйды, кіраўніком справамі Кансэрватыўнай партыі.
21 траўня Мэй паабяцала брытанскаму парлямэнту магчымасьць прагаласаваць за правядзеньне новага рэфэрэндуму ў справе выхаду краіны з Эўразьвязу, калі заканадаўцы падтрымаюць яе новы праект пагадненьня з ЭЗ.
Прыхільнікі Мэй не падтрымалі яе, а лідэр Палаты грамадаў парлямэнту Вялікай Брытаніі Андрэа Лідсэм пакінула пост, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што другі рэфэрэндум можа пацягнуць за сабою «небясьпечныя рознагалосьсі».
Рознагалосьсі вакол выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу прычыніліся да адстаўкі больш чым трыццаці чальцоў ураду Тэрэзы Мэй.