Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праварадыкальныя групы ў Facebook актывізаваліся перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт


Брытанскі праварадыкал Міла Янопулас, камэнтатар Алекс Джоўнз і прапаведнік Луіс Фарахан, чые профілі закрыў Facebook.
Брытанскі праварадыкал Міла Янопулас, камэнтатар Алекс Джоўнз і прапаведнік Луіс Фарахан, чые профілі закрыў Facebook.

Няўрадавая арганізацыя «практычных ідэалістаў» Avaaz раскрыла ў сацыяльнай сетцы Facebook сетку праварадыкальных акаўнтаў, якія пашыраюць па ўсёй Эўропе фальшывыя навіны і мову нянавісьці, паведамляе The Guardian.

Facebook, які змагаецца за чысьціню плятформы і захаваньне сваёй рэпутацыі, напярэдадні выбараў у Эўрапейскі парлямэнт закрыў акаўнты, на якія былі падпісаныя каля 6 мільёнаў чалавек. Цяпер, паводле Avaaz, адбываецца праверка соцень іншых акаўнтаў з амаль 26 мільёнамі падпішчыкаў.

Усяго арганізацыя паведаміла больш чым пра 500 падазроных груп і старонак у сетцы Facebook, якія дзейнічаюць у Францыі, Нямеччыне, Італіі, вялікабрытаніі, Польшчы і Гішпаніі. Бальшыня зь іх пашыраюць непраўдзівыя навіны або выкарыстоўваюць фальшывыя старонкі і профілі для штучнага падтрыманьня зьместу старонак і сайтаў палітычных партый, што парушае правілы Фэйсбуку.

Згаданыя сеткі былі значна больш папулярныя, чым афіцыйныя старонкі праварадыкальных і папулісцкіх антыэўразьвязаўскіх групаў у згаданых краінах. Паводле падлікаў Avvaz, старонкі, выдаленыя Фэйсбукам, былі наведаныя больш за паўмільярда разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG