Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўводзяць аплату праезду банкаўскімі карткамі ў наземным транспарце 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«БПС-Сбербанк» запускае сэрвіс аплаты праезду банкаўскімі карткамі ў наземным транспарце Менску, паведамляе прэс-служба банку.

З 23 траўня ў тэставым рэжыме аплата з дапамогай банкаўскіх бескантактных картак запрацуе на трамвайным маршруце №6, што злучае Серабранку і Зялёны Луг.

Сыстэма падобная да той, што ўжо працуе ў менскім мэтро. Аплаціць праезд можна будзе бескантактнай карткай любога банку; сэрвіс падтрымлівае аплату картамі сыстэм Visa, Mastercard і Белкарт. Для гэтага трэба паднесьці картку да валідатара, дачакацца гукавога сыгналу і тэкставага паведамленьня. Цана разавага праезду роўная цане папяровага квітка — 60 капеек.

Вывучыць гісторыю паездак і расходаў, удакладніць статус банкаўскай карткі і атрымаць электронны карт-чэк можна будзе ў асабістым кабінэце пасажыра на сайце сыстэмы.

Акрамя таго, у транспарце можна будзе разьлічыцца з дапамогай любой мабільнай прылады з падтрымкай тэхналёгіі NFC — смартфонаў, гадзіньнікаў і інш.

Кантроль аплаты будзе такім жа, як і ў выпадку з электроннымі праязнымі.

Калі пілётны праект прызнаюць пасьпяховым, у банку плянуюць увесьці такі сэрвіс аплаты за праезд ва ўсім наземным грамадзкім транспарце Менску.

Раней «БПС-Сбербанк» рэалізаваў сэрвіс бескантактнай аплаты на турнікетах станцый менскага мэтро. Зь яго дапамогай за праезд ужо разьлічыліся больш за 12 млн разоў. У сыстэме аплаты зарэгістраваныя плацяжы картамі, выпушчанымі ў 189 банках 63 краін сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG