Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампаніі Huawei дазволілі часова працягнуць працу ў ЗША


Міністэрства гандлю ЗША выдала часовы дазвол на вядзеньне бізнэсу з кітайскай карпарацыяй Huawei. Ён будзе дзейнічаць да 19 жніўня. Адтэрмінаваньне не ўплывае на ўведзены прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненьні да кампаніі з Кітаю.

Тым ня менш, яно дазволіць Huawei падтрымліваць існуючыя сеткі і абнаўляць праграмнае забесьпячэньне, у адпаведнасьці зь дзейнымі кантрактамі і пагадненьнямі.

Напярэдадні стала вядома, што карпарацыя Google і яшчэ некалькі буйных амэрыканскіх карпарацый прыпыняюць супрацоўніцтва з Huawei і што ў кітайскай кампаніі застанецца доступ да Android, але толькі ў той вэрсіі, якая знаходзіцца ў адкрытых крыніцах. Паводле зьвестак Google, у сьвеце налічваецца каля 2,5 мільярда актыўных апэрацыйных сыстэмаў Android. Будучыя вэрсіі смартфонаў Huawei, якія выкарыстоўваюць Android, страцяць доступ да папулярных аплікацый, такіх як электронная пошта Gmail, браўзэр Chrome і відэаканал YouTube.

15 траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе выкарыстаньне амэрыканскімі кампаніямі тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, вырабленага фірмамі, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG