Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная царква Баўгарыі адмовілася ад сумеснага набажэнства з папам Рымскім Францішкам


Папа Рымскі ў Сафіі з прэм'ер-міністрам Баўгарыі
Папа Рымскі ў Сафіі з прэм'ер-міністрам Баўгарыі

Сынод Баўгарскай праваслаўнай царквы адхіліў магчымае сумеснае набажэнства з папам рымскім Францішкам, які 5 траўня прыбыў у Баўгарыю зь візытам, у рамках якога ён таксама зьбіраецца наведаць Паўночную Македонію.

Пантыфік мае намер сустрэцца зь невялікай каталіцкай суполкай у Баўгарыі і наведаць цэнтар уцекачоў недалёка ад Сафіі.

Францішак і Ватыкан спадзяваліся на правядзеньне сумеснай «малітвы за мір» на плошчы ў Сафіі 6 траўня. Але праваслаўная царква Баўгарыі адмовілася ад сумеснага набажэнства.

«Хочам падкрэсьліць, што любая форма сумеснага літургічнага ці малітоўнага служэньня, а таксама нашэньне літургічнага адзеньня для нас непрымальная, паколькі сьвятыя каноны гэтага не дазваляюць», — заявіў сынод мясцовай праваслаўнай царквы.

Баўгарская праваслаўная царква зьяўляецца адзінай праваслаўнай царквой, якая не захацела браць удзел у працы камісіі, якая імкнецца палепшыць дыялёг з Рыма-каталіцкай царквой, якая мае каля 44 тысяч прыхільнікаў у Баўгарыі.

Папа Францішак падчас цяперашняй паездкі таксама наведае Паўночную Македонію, дзе ўшануе памяць памерлай маці Тэрэзы, якая нарадзілася ў 1910 годзе ў Скоп’е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG