Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэсэнджэры ў Расеі ня будуць працаваць, калі карыстальнік ня пройдзе ідэнтыфікацыю па нумары тэлефона


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 5 траўня ўступіла ў сілу пастанова расейскага ўрада, якая абавязвае мэсэнджэры ідэнтыфікаваць карыстальнікаў па нумары тэлефона.

Як перадае Meduza цяпер мэсэнджэры павінны будуць правяраць нумары тэлефонаў, з дапамогай якіх рэгіструюцца карыстальнікі, у апэратараў сувязі, пасылаючы ім адпаведны запыт. У адказ на яго апэратар павінен на працягу 20 хвілін пацьвердзіць асобу чалавека.

Калі апэратар не адкажа або зьвестак у базе ня знойдзецца, мэсэнджэр павінен будзе забараніць карыстальніку пасылаць паведамленьні.

Калі карыстальнік памяняе нумар тэлефона, ён павінен будзе прайсьці ідэнтыфікацыю паўторна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG