Ксёндз Марат Казлоўскі, пробашч парафіі Сьвятой Ганны ў Мосары, папрасіў журналістаў перадаць зварот да Бараўлянскага лясгасу і адказных за лёс крыжоў у Курапатах. Парафіяне і ксёндз просяць не пілаваць і не выкідаць крыжоў: «Няхай прывязуць нам. Мы іх паставім».