Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца ураду Шатляндыі назвала тэрміны рэфэрэндуму аб незалежнасьці


Нікала Стэрджэн падчас выступу ў парлямэнце, 24 красавіка 2019
Нікала Стэрджэн падчас выступу ў парлямэнце, 24 красавіка 2019

Кіраўніца ураду Шатляндыі Нікала Стэрджэн заявіла аб неабходнасьці правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну ад Вялікабрытаніі ў выпадку выхаду каралеўства з Эўразьвязу.

Рэферэндум павінен быць праведзены да заканчэньня паўнамоцтваў дзеючага шатляндзкага ўраду ў 2021 годзе — заявіла Стэрджэн у шатляндзкім парлямэнце ў сераду.

«Я магу пацьвердзіць, што ўрад распачне дзеяньні, якія дазваляюць людзям выбраць незалежнасьць», — сказала прэм’ерка. Яна выказала надзею, што закон аб рэфэрэндуме будзе прыняты ўжо да канца 2019 году.

Стёрджэн — кіраўніца Шатляндзкай нацыянальнай партыі. Яна ўзначаліла арганізацыю ў 2014 годзе пасьля паразы праведзенага ў рэгіёне рэфэрэндуму аб незалежнасьці. Высокапастаўленыя чальцы партыі заклікаюць да паўторнага рэфэрэндуму на фоне няўдалых спробаў брытанскага парлямэнту забясьпечыць выхад з Эўразьвязу.

Першапачаткова Brexit павінен быў адбыцца 29 сакавіка. Парлямэнт Вялікабрытаніі тройчы адмаўляўся зацьвердзіць пагадненьне аб выхадзе з ЭЗ. Зараз выхад перанесены на больш позьні тэрмін і павінен адбыцца не пазьней за 31 кастрычніка.

Пасьля Нікалы Стэрджэн у парлямэнце Шатляндыі выступіў брытанскі міністар у справах Шатляндыі Дэвід Мандэл. Ён адзначыў, што пытаньне аб незалежнасьці было вырашанае «на пакаленьне» у 2014 годзе. Брытанскі ўрад з вялікай доляй імавернасьці не дазволіць праводзіць паўторны рэфэрэндум па гэтым пытаньні, адзначае тэлеканал ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG