Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі і Парашэнка заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы


Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка і Ўладзімір Зяленскі (справа) падчас дэбатаў на стадыёне «Алімпійскі». Кіеў, 19 траўня 2019
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка і Ўладзімір Зяленскі (справа) падчас дэбатаў на стадыёне «Алімпійскі». Кіеў, 19 траўня 2019

Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.

«Для мяне ўсе ўкраінцы — гэта адзіны народ. Гэта адзіная Ўкраіна. Мы за закон аб украінскай мове, але цяпер гэты закон знаходзіцца ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны... Я павінен як гарант абараняць украінскую мову, і я гэта буду рабіць», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў у прэс-цэнтры свайго перадвыбарчага штабу, што падпіша закон аб функцыянаваньні ўкраінскай мовы як дзяржаўнай пасьля яго прыняцьця Вярхоўнай Радай.

Парашэнка адзначыў, што «калі Вярхоўная Рада Ўкраіны на наступным тыдні прыме закон аб мове, то я буду шчасьлівы і горды, што я як прэзыдэнт Украіны буду мець магчымасьць яго падпісаць. І сапраўды падпішу».

Вярхоўная Рада з 28 лютага разглядае ў другім чытаньні праект закону «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай». Да законапраекту пададзена больш за 2000 паправак. 17 красавіка старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій заявіў, што закон будзе прыняты 25 красавіка.

ЦВК павінен абвясьціць вынікі выбараў да 1 траўня 2019 году. Інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта мае адбыцца да 3 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG