Грышка:
Зноў на «Белсаце» ідзе ператрус.
Трасе «Белсат» міліцыянцкі хаўрус.
Саўка:
Вот і прэкрасна, дасталі ужэ,
А то сьнімаюць тут у на всё в негліжэ.
Рэфрэн (разам):
О, а на «Белсаце» ідзе ператрус.
О, а на «Белсаце» зараз ідзе ператрус.
О, а на «Белсаце» зноўку ідзе ператрус.
О, а на «Белсаце» зараз ідзе ператрус.
Грышка:
Вось на «Белсаце» ідзе ператрус.
Закруцяць гайкі зноў табе, беларус.
Саўка:
Правільна-правільна, нечыва тут!
Усе мы знаем, адкуль ногі растут.
Разам:
Ператрус на «Белсаце».
Грышка:
Яго трэсьлі ўжо колькі гадоў.
Разам:
Ператрус на «Белсаце».
Грышка:
Прыемна пабачыцца зноў.
Грышка:
Сьледкамітэт, ДФР, КГБ
Калісьці прыйдуць, Саўка, і да цябе.
Саўка:
Эй, перастань гаварыць ерунду!
Ой, звоняць в дзьверы, аткрою пайду.