Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь мяжу Беларусі спрабавалі правезьці 130 кіляграмаў гашышу і 10 кіляграмаў экстазі


Затрыманьне буйной партыі наркотыкаў на мяжы з Беларусьсю
Затрыманьне буйной партыі наркотыкаў на мяжы з Беларусьсю

Гэта найбуйнейшая партыя экстазі, якую знаходзілі ў Беларусі, паведамляе МУС.

25 сакавіка беларускія мытнікі дагледзелі машыну Volvo, якая рухалася зь Літвы ў Расею. У кіроўцы, грамадзяніна Літвы, знайшлі 130 кіляграмаў гашышу і 20 тысяч пігулак экстазі вагой 10 кіляграмаў.

Наркотыкі грамадзянін Літвы перавозіў у ніжняй частцы прычэпу, у схованцы. Кіроўца машыны затрыманы, у МУС распачалі справу за незаконнае перамяшчэньне наркотыкаў празь беларускую мяжу. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG