Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO пабудуе ў Польшчы склады для зброі і бранятэхнікі ЗША


Амэрыканскі танк «Абрамс» на вучэньнях у Польшчы
Амэрыканскі танк «Абрамс» на вучэньнях у Польшчы

Вайсковы зьвяз NATO пацьвердзіў пляны стварэньня ў Польшчы складоў для разьмяшчэньня амэрыканскай бранятэхнікі, зброі і боепрыпасаў, колькасьць якіх будзе дастатковая для ўзбраеньня цэлай брыгады. Прадстаўнік NATO пацьвердзіў паведамленьні газеты The Wall Street Journal аб плянах будаўніцтва складоў на авіябазе ў польскім Повідзе на захад ад Варшавы.

Будаўніцтва аб’ектаў абыдзецца прыкладна ў 260 мільёнаў даляраў. Будаўнічыя работы пачнуцца ў канцы 2019 году і зоймуць каля двух гадоў. Рашэньне прынята ў сьвятле ўзмацненьня прысутнасьці NATO на ўсходнім флянгу ў адказ на анэксію Расеяй Крыму і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, — адзначае агенцтва AFP.

Польскі ўрад дамагаецца разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны пастаяннай амэрыканскай вайсковай базы. Прэзыдэнт Польшчы прапанаваў назваць яе «Форт Трамп», за яе разьмяшчэньне Варшава гатовая плаціць 2 мільярды даляраў штогод. У ЗША абмяркоўваюць гэтую ідэю. Па словах генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга, будаўніцтва складоў павінна «падкрэсьліць той факт, што прысутнасьць ЗША ў Польшчы ўзрасла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG