Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаму з нападнікаў на мячэты ў Новай Зэландыі выстаўлены абвінавачаньні


Паліцыя прад’явіла абвінавачваньні аднаму з падазраваных у нападзе на два мячэты ў горадзе Крайстчэрч на поўдні Новай Зэляндыі, паведаміў кіраўнік паліцыі гэтай краіны Майк Буш.

Яго выступ трансьлявала BBC. Напад адбыўся днём 15 сакавіка пасьля дзённай малітвы. Загінулі па менш меры 49 чалавек, дзясяткі пацярпелых застаюцца ў бальніцы.

Днём узброеныя людзі заблякавалі выхады ў двух мячэтах у Крайстчэрчы і адкрылі страляніну па верніках. У першым зь мячэтаў загінулі 41 чалавек, у другім — сямёра. Яшчэ адзін пацярпелы памёр пазьней у шпіталі.

На вуліцах Крайстчэрча выяўленыя некалькі самаробных выбуховых прылад, якія былі ўсталяваныя на прыпаркаваных аўтамабілях. Паліцыя іх абясшкодзіла. Таксама паведамлялася, што сапёры правялі кантраляваны выбух на самым вялікім вакзале Оклэнда, разьмешчаным у 1000 кілямэтраў ад Крайсчэрча. Ці зьвязаны гэты інцыдэнт з нападамі — невядома.

Кадр зь меркаванай трансьляцыі нападу на мячэты ў Новай Зэляндыі
Кадр зь меркаванай трансьляцыі нападу на мячэты ў Новай Зэляндыі
  • Арыштаванаму прадʼяўленыя абвінавачваньні ў забойстве. Яшчэ тры чалавекі затрыманыя. Іх падазраюць у незаконным захоўваньні зброі. Паліцыя высьвятляе ступень іх датычнасьці да нападаў.
  • Улады краіны лічаць напад тэрактам.
  • Адзін з нападнікаў — аўстраліец, перад атакай ён апублікаваў 74-старонкавы маніфэст, у якім выказвае вельмі правыя, антыімігранцкія погляды. Па папярэдніх дадзеных, яго завуць Брэнтан Тарант. Ён трансьляваў напад на мячэт у прамым эфіры ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG