Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Арт-сядзіба» папрасіла даць ёй грошай праз «Талаку». На што?


«Арт-сядзіба» на Дні Волі ў 2016 годзе, ілюстрацыйнае фота
«Арт-сядзіба» на Дні Волі ў 2016 годзе, ілюстрацыйнае фота

Менская культурная пляцоўка «Арт-сядзіба» запусьціла на сайце Talaka.org збор грошай на ўласную дзейнасьць. Раней «сядзібаўцы» ўжо запускалі розныя краўдфандынг-кампаніі, у тым ліку на правядзеньне канцэртаў #БНР100 і #БНР101. Але ўпершыню «Арт-сядзіба» зьбірае грошы на сябе.

На функцыянаваньне ўстановы хочуць сабраць 1500 рублёў на месяц (сайт дазваляе падпісацца на аўтаматычныя рэгулярныя плацяжы). За 5 рублёў на месяц прапануецца простая падзяка ў сацсетках, за 10 і болей — бясплатны пропуск на імпрэзы і фірмовыя налепкі.

Пляцоўка працуе ўжо больш за 7 гадоў, але раней не прасіла грошай на саміх сябе.

Як расказаў Свабодзе дырэктар «Арт-сядзібы» Алесь Сьнег, цяпер сабралася новая каманда людзей, якія стала працуюць над праектамі пляцоўкі, канцэртамі і імпрэзамі. Ранейшая каманда «Арт-сядзібы» сышла ў бізнэс, новая ж сваіх грошай ня мае.

«Калі будуць укладвацца грошы з боку народу, мы зможам больш зрабіць з гэтай камандай, — тлумачыць ён. — Паўтары тысячы рублёў хопіць на некаторыя выдаткі. Ёсьць імпрэзы, якія мы робім платнымі, як канцэрты і лекцыі, але столькі ж мы робім бясплатных івэнтаў. Частку выдаткаў і будзе пакрываць „Талака„».

Дырэктар падкрэсьлівае, што ягоная ўстанова некамэрцыйная і не зьвязаная наўпрост з камэрцыйнай крамай Symbal.by — маўляў, «многія блытаюць і думаюць, што ў нас жа ёсьць грошы». Але «Арт-сядзіба» і крама — толькі «сябры і калегі», але «розныя каманды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG