Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2010 году пэнсіі беларусаў зьнізіліся на 9 даляраў


©Shutterstock
©Shutterstock

У студзені 2019 году сярэдні памер пэнсіяў у Беларусі зьнізіўся на 0,9% да сьнежня 2018-га, піша БелаПАН са спасылкай на Белстат. Але за апошні год рэальныя пэнсіі вырасьлі на 14,6%.

Ды рост пэнсіяў у Беларусі цяпер адбываецца пасьля значных падзеньняў і гадоў застою ў 2010-х. У «нулявых» сярэднія пэнсіі пастаянна павялічваліся (то на траціну за год, то ўсяго на 0,2%), дасягнуўшы ў 2010 годзе, паводле Белстату, 584 700 рублёў; пасьля былі абвал 2011 году і зьмяншэньні 2015–2016 гадоў.

Паводле падлікаў Свабоды, калі перавесьці пэнсіі «дакрызіснага піку» 2010 году ў даляры паводле сярэднегадавога курсу Нацбанку, выходзіць 196,33 даляра. Калі ж перавесьці сярэднія за 2018 год 381,2 рубля ў даляры, выходзіць толькі 187,17 даляра. За восем гадоў пэнсіі зьменшыліся на 9,16 даляраў, хоць за 10 гадоў усё ж вырасьлі на 4,89 даляра.

На студзень сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце складае 393,3 рубля, па інваліднасьці — 346,3 рубля, па страце карміцеля — 259,6 рубля, а сярэдняя сацыяльная пэнсія — 198,7 рубля. На 2019 год беларускія ўлады плянуюць падвышэньне пэнсіяў на 10,8%. На ўліку ў органах працы ў Беларусі каля 2,651 млн пэнсіянэраў — гэта каля 28% насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG