Тэхналёгіі ўсё больш маштабна ўваходзяць у наша жыцьцё, не абышлі яны і такую ключавую сфэру, як сэкс. Праграмы, робаты, шлемы віртуальнай рэальнасьці, разумныя інтымныя цацкі цалкам могуць ужо ня тое што разнастаіць сэксуальнае жыцьцё чалавека, але і адкрываць новыя гарызонты адчуваньняў, фэтышу і экспэрымэнтаў для атрыманьня задавальненьня.
Па прагнозах футуролягаў, праз дзясятак гадоў стане нормай друкаваць на 3D друкарцы часткі цела каханага чалавека для ўзмацненьня адчуваньняў ад сэксу, калі партнэры не знаходзяцца разам.
- Сацыёлягі і дэмографы б’юць трывогу: моладзь усё пазьней і ўсё радзей займаецца традыцыйным цялесным сэксам, замяняючы яго лічбавымі тэхналёгіямі.
- Віртуальны сэкс больш бясьпечны для псыхікі: ён дазваляе пазьбегнуць душэўных траўмаў, непазьбежных пры жывых зносінах.
- Спэцыялісты мяркуюць: цялесны сэкс таксама нікуды не сыдзе, у яго занадта шмат перавагаў.
- Сучаснае грамадзтва дае чалавеку вялікую разнастайнасьць сцэнараў, пашыраючы прастору яго волі.
Больш падрабязна — у дасьледаваньні рускай Свабоды.