Дарога ў школу: па грунтоўцы зь ліхтаром празь лес
11-гадовы Лёша Тулай жыве ў новым катэджавым мікрараёне Горадні — у Ласосьне. Каб дабрацца ў школу, Лёша штодня ідзе 2 кілямэтры да аўтобуснага прыпынку, прычым палова дарогі — празь лес па неасьветленай грунтавой дарозе бяз ходнікаў і ўзбочын. Дарога пятляе, час ад часу па ёй праяжджаюць машыны.