Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад нападам у Стоўпцах школьнік выдаліў усе запісы з тэлефона і кампутара, — СК


Міліцыянты каля школы № 2 у Стоўпцах пасьля падвойнага забойства. 11 лютага 2019 году
Міліцыянты каля школы № 2 у Стоўпцах пасьля падвойнага забойства. 11 лютага 2019 году

Камэнтуючы справу аб падвойным забойстве ў школе ў Стоўпцах, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што сьледчыя атрымалі доступ да мабільнага тэлефона падлетка, інфармацыю зь якога ён «старанна падчысьціў» перад забойствам, паведамляе БЕЛТА.

«Фактычна выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з хатняга кампутара. Мы цяпер гэтай інфармацыяй валодаем», — сказаў старшыня СК.

Ён падкрэсьліў, што пакуль ня можа раскрываць інфармацыю ў інтарэсах сьледзтва, «але гэта ў некаторай ступені пралье сьвятло на матывы дзеяньняў школьніка».

Таксама Наскевіч расказаў, што пасьля трох дзён маўчаньня хлопец пачаў даваць паказаньні, і на гэты момант сьледзтва «ўжо мае яснае ўяўленьне пра карціну здарэньня».

«Для сьледчых цяпер галоўная задача — высьветліць ня як адбылося (гэта ўжо і так зразумела), а чаму гэта адбылося. У пэўнай ступені некаторыя адказы ў нас ужо ёсьць з паказаньняў самога падазраванага. Хоць мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо паказаньні ягоныя не заўсёды суадносяцца з аб’ектыўнай карцінай здарэньня», — сказаў Іван Наскевіч.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG