Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША плянуюць вывесьці свае войскі з Сырыі да канца красавіка


Амэрыканскія вайскоўцы ў Сырыі, красавік 2018 году
Амэрыканскія вайскоўцы ў Сырыі, красавік 2018 году

Міністэрства абароны ЗША плянуе вывесьці амэрыканскія войскі з Сырыі да канца красавіка 2019 году, паведаміла выданьне The Wall Street Journal са спасылкай на неназваныя афіцыйныя крыніцы.

Паводле інфармацыі выданьня, рашэньне прынятае, нягледзячы на адсутнасьць пляну ў адміністрацыі Трампа па абароне саюзных курдзкіх байцоў ад нападу пасьля выхаду амэрыканскіх войскаў.

У той жа час у Дзярждэпартамэнце ЗША заявілі, што ў Злучаных Штатаў «няма ўсталяванага графіку вываду вайсковых сіл» з Сырыі. Міністэрства абароны ЗША адмовілася ад камэнтароў.

WSJ, у сваю чаргу, паведамляе, што афіцыйныя асобы ЗША ўжо на гэтым тыдні пачалі інфармаваць эўрапейскіх саюзьнікаў аб вывадзе войскаў з Сырыі.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сьнежні 2018 году заявіў пра намер вывесьці ўсе дзьве тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі. Крытыкі такога рашэньня кажуць, што гэта можа прывесьці да адраджэньня сілаў «Ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каіды» ў Сырыі і суседнім Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG