Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніякай здрады няма». Чаму на кніжнай выставе ў Менску Алексіевіч выступіць на расейскім стэндзе?


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Сьвятлана Алексіевіч выступіць на расейскім нацыянальным стэндзе.

Паводле сайту Фэдэральнага агенцтва друку і масавых камунікацый Расеі, на асноўнай сцэне расейскага нацыянальнага стэнда «пройдуць творчыя сустрэчы з расейскімі пісьменьнікамі і крытыкамі, сярод якіх нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Сьвятлана Алексіевіч».

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Сьвятлана Алексіевіч сказала, што раней на кніжнай выставе быў стэнд расейскага выдавецтва «Время», якому належаць правы на выданьне яе кніг на расейскай мове.

«Майму выдаўцу Барысу Пастэрнаку не далі асобнага стэнда, як гэта было раней. У Менску адмовіліся наадрэз. І далі толькі месьцейка на расейскім стэндзе. Я выступаю зь ім. У мяне будзе толькі асобны вечар, і ўсё.

Гэта была мая ўмова, што я толькі выступлю асобна 9 лютага, і ўсё. І больш ні на якім стэндзе я ня буду. І тое, што пішуць, што Алексіевіч будзе разам выступаць, гэта няпраўда.

Тут абсалютна такая сытуацыя: я не магла падвесьці свайго выдаўца, паколькі ён прыяжджае. А чаму яму не далі месца, я так і не зразумела. Ён нават у Міністэрства інфармацыі зьвяртаўся, але не далі».

Раней выдавецтва «Время» на кніжнай выставе мела асобны стэнд, куды прыходзіла Сьвятлана Алексіевіч.

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

«У ягоным закутку, які яму выдзеляць, буду выступаць ня толькі я, але і ўсе беларусы, якія ў яго выдаюцца. Іншага варыянту ён не знайшоў. Ніякай здрады тут няма. Я ня ўдзельнічаю. Тым больш у сёньняшні час хіба можна ўявіць, каб я была прапагандысткай такога актыўна расейскага? Не, вядома. Усе мы ведаем, які трывожны час цяпер. І наколькі, наадварот, мы павінны (і, спадзяюся, гэта ўлады разумеюць) менавіта беларускае разьвіваць, падымаць, даставаць, дапамагаць ажыўляць. Тое, што не рабілі 30 гадоў, хаця б цяпер рабіць».

Сьвятлану Алексіевіч запрасіў міністар інфармацыі

Сьвятлана Алексіевіч сказала, што яе ўпершыню афіцыйна запрасілі на менскую кніжную выставу. Яна атрымала ліст з подпісам міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.

«Гэта ўпершыню за ўсю гісторыю. А так наадварот, нават не пускалі. Але чамусьці вось няма асобнага кутка ў выдавецтва. І тады такі варыянт выбралі, што многія людзі хочуць, каб я прыйшла, падпісала кнігі, выступіла. Я сказала, што я гэта зраблю, але асобна ад усіх».

Сьвятлана Алексіевіч сказала, што ёй ніколі не прапаноўвалі выступіць на беларускім стэндзе. Чым гэта можа патлумачыць?

«Напэўна, гэтымі генамі страху, самацэнзурай, раз яны ня хочуць. Барыс шукаў, дзе б з кім увайсьці ў дуэт, але гэтага не атрымалася. Беларускія выдавецтвы былі закрытыя для гэтага выдавецтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG