Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З помніка Калініну ў Менску зьнялі «парнік». Параўноўваем: БЫЛО і СТАЛА

У Менску завяршыся рамонт помніка савецкаму дзеячу Міхаілу Калініну, які ў тым ліку падпісваў расстрэльныя сьпісы беларусаў. Канструкцыю, якую менчукі празвалі «парніком», зьнялі праз тры месяцы працы.

Зьлева — помнік 12 кастрычніка 2017 году (у 2018 годзе ён выглядаў практычна так жа), справа — 30 студзеня 2019-га.

Рамонт у афіцыйных тэндэрах ацэньвалі ў 134 066 рублёў. За такія грошы можна было паставіць амаль пяць помнікаў Тадэвушу Касьцюшку або палову помніка карове. Або набыць трохпакаёвую кватэру ў межах «другога кальца» ў Менску.

Беларусы зьвярталіся да менскіх уладаў з прапановай зьнесьці помнік чалавеку, які «мае сумнеўнае дачыненьне да сёньняшняй Беларусі», але ўлады вырашылі пакінуць манумэнт, «якім бы ні было савецкае мінулае».

XS
SM
MD
LG