Грошы на гэта возьмуць з рэзэрвовага фонду Лукашэнкі. Гэта сродкі на 2019 навучальны год.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні ў 2019 годзе 905 тысячаў рублёў апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, паведамляе БелТА.
У тым ліку плянуецца накіраваць:
- Менскай духоўнай акадэміі — 180,4 тысячы рублёў;
- Менскай духоўнай сэмінарыі — 337,3 тысячы рублёў;
- Віцебскай духоўнай сэмінарыі — 216,9 тысяч рублёў;
- Менскай духоўнай вучэльні Менскай эпархіі — 170,8 тысяч рублёў;
Гэта фінансаваньне — штогадовая падтрымка духоўным навучальным установам БПЦ.