Хуан Гуайдо абвясьціў сябе «часовым прэзыдэнтам», не прызнаўшы перамогі Нікаляса Мадура. ЗША і амаль уся Лацінская Амэрыка прызналі лідэра апазыцыі Гуайдо законным прэзыдэнтам. Беларускія ўлады лічаць, што «ўсе праблемныя пытаньні павінны вырашацца самім вэнэсуэльскім грамадзтвам».