Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты назвалі 2018-ы трэцім самым бясьпечным годам для авіяпералётаў у гісторыі


Boeing 737-800 пасьля аварыйнай пасадкі і загараньня недалёка ад міжнароднага аэрапорту Сочы, 1 верасьня 2018.
Boeing 737-800 пасьля аварыйнай пасадкі і загараньня недалёка ад міжнароднага аэрапорту Сочы, 1 верасьня 2018.

Сайт Aviation Safety Network, якія адсочвае і вывучае авіяздарэньні, у штогадовай справаздачы назваў 2018 год трэцім самым бясьпечным годам для авіяпералётаў у гісторыі па колькасьці крушэньняў.

Летась здарылася 15 авіякатастроф, якія забралі жыцьці 556 чалавек. Паводле колькасьці ахвяраў 2018-ы стаў дзявятым самым бясьпечным годам у гісторыі.

З 15 авіякатастроф 12 адбыліся з пасажырскімі самалётамі, тры — з грузавымі рэйсамі.

Летась было ажыцьцёўлена амаль 38 мільёнаў палётаў. Згодна з гэтай статыстыкай, у 2018-м адна авіякатастрофа прыпала на больш як 2,5 мільёна палётаў.

Пры гэтым 2017 год быў больш бясьпечным, чым 2018-ы. Тады адбылося 10 авіякатастроф, у якіх загінулі 44 чалавекі — паводле статыстыкі Aviation Safety Network, гэта быў самы бясьпечны год у авіяперавозках у гісторыі.

Сярод авіякатастроф 2018 году:

  • Самалёт авіялініі Lion Air накіроўваўся з Джакарты ў горад Панкалпінанг і ўпаў у мора недалёка ад інданэзійскага вострава Ява 29 кастрычніка. На борце знаходзіліся 189 чалавек, усе загінулі.
  • У аэрапорце Гаваны пры ўзьлёце разьбіўся самалёт Boeing 737, які належыць авіякампаніі Cubana de Aviacion. На яго борце былі 113 чалавек, адна пасажырка выжыла.
  • У Падмаскоўі 11 лютага разьбіўся самалёт Ан-148, які накіроўваўся ў Орск. На борце былі 71 чалавек, усе загінулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG