Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ты часам мяне мацай». 18 цытатаў Лукашэнкі 2018 году


За 2018 год Аляксандар Лукашэнка амаль не выступаў у жывым эфіры — якраз з такіх выступаў часта зьяўляюцца інтэрнэт-мэмы. Але і дзяржаўная прэса (іншую да яго рэдка пускаюць) перадала шмат неадназначных ягоных выказваньняў. Вось некаторыя.

На сьнежань 2019 году заплянаваны запуск БелАЭС, а куды падзець лішнюю энэргію, дагэтуль невядома. Пра гэта Лукашэнка казаў у тым жа звароце, у якім заўважыў ужо не халодную, а «ледзяную вайну» і заявіў пра «недапушчальнасьць падсьнежнікаў».

Лукашэнка ўжо больш за 12 гадоў патрабуе падвысіць сярэдні заробак да «па пяцьсот», але «гэта не папулізм».

​Лукашэнка прапанаваў «міс Беларусь» Марыі Васілевіч пакіраваць калгасам — тым самым, у якім у сакавіку павесіўся былы кіраўнік. Васілевіч у 2018 годзе часта зьяўлялася сярод дзяўчат ля Лукашэнкі.

Пасьля чутак пра інсульт Лукашэнка зьявіўся на публіцы і заявіў аднаму з аграрыяў: «Асабліва не заракайся, бо мяне пахавалі суткі таму, і цябе могуць пахаваць».

Лукашэнка гаварыў пра важнасьць забесьпячэньня высокай якасьці мэдыцынскіх паслуг з улікам сучасных экалягічных выклікаў.

Паводле словаў Лукашэнкі, расейцы праз ЭАЭС «ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх». У канцы году ён заявіў, што перастаў называць Расею «братняй дзяржавай».

Лукашэнка ўпэўнены, што народ падтрымаў ягоны жорсткі «разнос» чыноўнікаў у Воршы, але, кажа, яго зразумелі няправільна: ня трэба вешаць і шматаць. Толькі «паставіць пад напружаньне».

Кадравыя перастаноўкі рабіліся, бо многія кіраўнікі «закладаюць за каўнер» і шукаюць, «як бы дзе пахмяліцца».

Таму што ў Менску ім збудавалі мячэць.

Лукашэнку паказалі новую форму беларускіх спартоўцаў. Колеры аказаліся няправільнымі.

«Ня дай бог вайна, мы раздадзім зброю ў кожную сям’ю» — і старым, і жанчынам. І БРСМ трэба зрабіць «баяздольным».

Закон супраць хатняга гвалту не патрэбны, бо гэта «дурасьць з Захаду», дзе «мужык з мужыком жэніцца». Малодшага сына Мікалая, кажа Лукашэнка, ня біў, бо той «не заслугоўваў». Са старэйшым было цяжэй.

Пуціну «аддаў» Магілёў, Парашэнку «аддаў» Гомель. Але Горадзенская вобласьць, як на густ Лукашэнкі, усё роўна лепшая.

А яшчэ можна ўвесьці пажыцьцёвае разьмеркаваньне і адбіраць дыплём, калі студэнт працуе не па спэцыяльнасьці. Падобна, гэтыя ідэі тычацца толькі студэнтаў-фізкультурнікаў, але ідэя з арміяй на вакацыях — усіх.

Пра вываз гною на палі Лукашэнку зацэнзурыла ягоная прэс-служба. Але такі загад новаму ўраду паказалі на дзяржаўнай тэлевізіі.

Лукашэнка жорстка адказаў на «ўльтыматум Мядзьведзева», які назваў шантажом: «Калі нас хочуць, як Жырыноўскі ваш прапаноўваў, падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею — гэтага ня будзе ніколі».

Цытата зь нечага канспэкту прамовы Лукашэнкі на спартовай нарадзе. Сам Лукашэнка тлумачыў: гэта мысьленьне спартоўцаў, «я даслоўна прывёў іх фразы: бабло, мэрсэдэсы і ззаду „цёлкі“».

«Мы павінны падысьці да выбараў так, каб у розумах людзей нават не было альтэрнатывы». А размовы пра зьмены ў Канстытуцыі «нараджаюць у лепшым выпадку нейкі броўнаўскі рух у нашым грамадзтве».

P.S.

На пачатку 2018 году Лукашэнка казаў, што «жыцьцё ў нас не прыўкраснае, але пакуль жывём цярпіма». У канцы году — што «катастрофы ня будзе». Урэшце, «лепш жабраком, але на свабодзе», дый іншым варта павучыцца беларускаму досьведу — тут «дзяўчынкі не баяцца хадзіць у спадніцах у школу».

Цягам 2018 году Лукашэнка разьбіраўся з «сарамоцьцем» (гандлёвымі войнамі Беларусі і Расеі), гучна спрачаўся з Пуціным пра цэны на газ і завочна абвінаваціў Пашыньяна ў засоўваньні галавы кудысьці. Абдымаўся з прэзыдэнткай Харватыі, пужаў Армэніяй, сьпяваў па-ўкраінску. Перастаў быць прыхільнікам Трампа (хоць, падобна, пераблытаў яго з Пуціным ці Кім Чэн Ынам) і «адфрэндзіў» наогул усіх прэзыдэнтаў. З гісторыяй Беларусі і ў прыватнасьці роляй БНР не разабраўся. Заявіў, што прыйдзецца ў Беларусі «нешта разьмяшчаць» у адказ на вайсковую базу ЗША ў Польшчы, але не расейскую базу.

Ён заўважыў «сабатаж ці непаразуменьне» з «дармаедзкім дэкрэтам» і зьмяніў «урад пафігізму». Прыгадаў, што яшчэ ў 1994 годзе абяцаў перамагчы карупцыю, і крытыкаваў міністра здароўя за карупцыю ў мэдыцыне. Паглядзеў «Сьмерць Сталіна» і «запісаўся» ў чэкісты. Заявіў, што паўдзельнічаў у раскрыцьці забойства, даручыў КДБ наладзіць выпуск лыжаролераў​. Расказаў, што вучыў Домрачаву бегаць, калі тая была маленькая (хоць наўрад ці мог), і расчараваўся ў будаўніцтве лядовых арэнаў, а таксама пабыў «круцяком на квадрацыклах». Загадаў нараджаць 3–4 дзяцей і цалкам перавярнуць Акадэмію кіраваньня. Прыгразіў свайму былому ахоўніку, якога прызначыў на міністра, выгнаньнем з краіны, а грамадзянам сваёй краіны падарыў на 7 лістапада футравы камбінат, мост і завяршэньне ўборачнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG