Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША перасталі быць «лохамі сьвету»


Трамп выступае перад амэрыканскімі вайскоўцамі ў Іраку, 26 сьнежня 2018
Трамп выступае перад амэрыканскімі вайскоўцамі ў Іраку, 26 сьнежня 2018

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША ня намераныя адыгрываць ролю сусьветнага «паліцыянта» і выступіў у абарону свайго рашэньня вывесьці войскі з Сырыі.

«Злучаныя Штаты далей ня могуць быць паліцыянтам сьвету. Гэта несправядліва, калі ўвесь цяжар кладзецца на нас… Мы раскіданыя па ўсім сьвеце. Мы знаходзімся ў краінах, пра якія большасьць людзей нават ня чула. Шчыра кажучы, гэта сьмешна», — сказаў Трамп, выступаючы перад групай амэрыканскіх спэцназаўцаў на вайсковай базе Аль-Асад у Іраку, падчас нечаканага візыту ў гэтую краіну 26 сьнежня.

Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў, што іншыя краіны выкарыстоўваюць амэрыканскіх вайскоўцаў для сваёй абароны, але ня плацяць за гэта.

«Амэрыка не павінна ваяваць за кожную краіну на зямлі, безь ніякай кампэнсацыі ў большасьці выпадкаў. Калі яны хочуць, каб мы за іх ваявалі, яны таксама павінны заплаціць цану. І часам гэта таксама цана ў грошах, таму што мы ня лохі свету. Мы больш ня лохі, хлопцы. І людзі не глядзяць на нас як на лохаў», — цытуе Трампа тэлеканал NBCNews.

У падсумаваньне візыту Трамп заявіў журналістам, што не пагадзіўся з генэраламі, якія прасілі яго падоўжыць прысутнасьць ЗША ў Сырыі, дзе знаходзяцца каля 2 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, якія дапамагаюць мясцовым сілам змагацца з «ісламскай дзяржавай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG