Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект пагадненьня Беларусі і Расеі: каму забаронены ўезд у адну краіну, таму і ў другую


Беларуска-расейская мяжа каля пункту пропуску «Красная горка»
Беларуска-расейская мяжа каля пункту пропуску «Красная горка»

На інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ апублікаванае пакуль не падпісанае пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў паміж Беларусьсю і Расеяй.

Гэтае пагадненьне абедзьве дзяржавы мелі намер падпісаць 12 сьнежня ў Берасьці на пасяджэньні Савету міністраў саюзнай дзяржавы.

Аднак беларускі бок настаяў, каб падпісаньне было адкладзенае, бо дакумэнт не прайшоў поўнае ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненьне.

Аляксандар Лукашэнка 14 сьнежня на сустрэчы з расейскімі журналістамі і блогерамі паведаміў, што яшчэ не азнаёміўся з пагадненьнем.

Паводле апублікаванага дакумэнту, замежнікі, у якіх ёсьць беларуская або расейская віза, змогуць карыстацца ідэнтычнымі правамі на тэрыторыях абедзьвюх краінаў. У Расею таксама змогуць патрапіць замежныя грамадзяне, якія маюць права на бязьвізавы ўезд у Беларусь.

З пачатку 2018 году ў Беларусь без візы могуць уехаць грамадзяне 85 краінаў, у тым ліку краінаў ЭЗ і ЗША, якія прыбываюць у Беларусь праз міжнародны аэрапорт Менску. Расея ж да гэтага часу патрабавала ад грамадзянаў краінаў ЭЗ атрымліваць візу пры кожным уезьдзе на тэрыторыю РФ, а транзыт празь Беларусь аўтадарожным шляхам быў цалкам забаронены.

Паводле пагадненьня асобам, якім быў забаронены ўезд у Расею ці Беларусь, забароняць знаходжаньне на тэрыторыі абедзьвюх краінаў.

1 лістапада сёлета Расея ўвяла забарону на ўезд на сваю тэрыторыі 322 украінскім палітыкам, дзяржаўным службоўцам і грамадзкім дзеячам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG