Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў: Дзяржаўны доўг, за які нас крытыкуюць, не празьмерны


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Паводле Максіма Ермаловіча, галоўнае, каб дзяржаўны доўг не перавышаў 45% ад унутранага валавога прадукту.

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі ў 16,5 мільярда даляраў не стварае рызыкі дэфолту. З такой заявай міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч выступіў на першым міжнародным дзелавым форуме Банку разьвіцьця для замежных партнэраў «Скрыжаваньне Беларусь», перадае БелаПАН.

«Сёньняшні ўзровень дзяржаўнага доўгу, за які нас крытыкуюць унутры краіны, не зьяўляецца празьмерным. У рамках стратэгіі кіраваньня дзярждоўгам устаноўлена лімітаванае значэньне яго ўзроўню ня больш як 45% да ВУП.

На нашу думку, гэты паказчык дазваляе захоўваць нагрузку на эканоміку па абслугоўваньні дзяржаўнага доўгу на прымальным узроўні і выгадна адрозьнівацца ад іншых краін, нават разьвітых эўрапейскіх, узровень доўгу якіх значна перавышае парогавае значэньне для Беларусі, а тым больш фактычныя паказчыкі, якія мы маем цяпер», — падкрэсьліў міністар.

Паводле Ермаловіча, выдаткі на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу зьніжаюцца, а Беларусь не сутыкнецца зь цяжкасьцямі пры рэфінансаваньні сваіх абавязаньняў.

Ад пачатку году зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі зьменшыўся на 183 мільёны даляраў (1,1%) і на 1 кастрычніка склаў 16,5 мільярда даляраў. Адносіны дзярждоўгу да ВУП — 38,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG