Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька параненага ўкраінскага марака расказаў пра сынавы словы. ВІДЭА


Бацька параненага ўкраінскага марака расказаў пра словы сына
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:12 0:00

Віктар Сарока, бацька ўкраінскага марака Васіля Сарокі, якога паранілі на караблі «Бярдзянск» падчас падзей у Керчанскай пратоцы, у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў, што сын выйшаў на сувязь са сваёй жонкай.

«Учора Васі дазволілі, ён патэлефанаваў Ірыне, сказаў некалькі слоў "жывы, здаровы, рукі і ногі цэлыя". І гэта ўсё».

На думку бацькі, сын казаў, што дазволіла сказаць Фэдэральная служба бясьпекі Расеі.

Расейскія марскія памежнікі і сілы спэцпрызначэньня 25 лістапада атакавалі тры ўкраінскія караблі, калі тыя вярталіся пасьля няўдалай спробы прайсьці празь Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. У выніку нападу два ўкраінскія караблі былі пашкоджаныя, усе тры захопленыя сілай з ужываньнем зброі, шэсьць ўкраінскіх маракоў параненыя (Расея заяўляе, што аказала мэдычную дапамогу тром параненым, пра іншых трох не згадвала) і затрыманыя.

Ва Ўкраіне гэтыя дзеяньня назвалі актам агрэсіі. 26 лістапада Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за ўвядзеньне ваеннага становішча на 30 дзён у дзесяці абласьцях Украіны, якія мяжуюць з тэрыторыямі, дзе месьцяцца расейскія войскі.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.
  • У верасьні 2019 году адбыўся абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, падчас якога захопленыя маракі вярнуліся ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG