Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон аб ваенным становішчы. Што далей


Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон аб увядзеньні ваеннага становішча на 30 дзён у 10 абласьцях Украіны ў сувязі з «чарговым актам агрэсіі РФ 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі супраць караблёў Вайскова-марскіх сілаў Украіны».

Закон даў права Пятру Парашэнку ў пэрыяд дзеяньня ваеннага становішча абвяшчаць мабілізацыю ў «тэрміны і ў аб’ёмах, зыходзячы з пагрозаў нацыянальнай бясьпецы і абароне Ўкраіны».

Згодна з заканадаўствам, гэты дакумэнт неадкладна абвяшчаецца праз сродкі масавай інфармацыі і набывае моц з дня апублікаваньня. Сёньня ў другой палове дня Міністэрства абароны Ўкраіны абвесьціць шляхі рэалізацыі ваеннага становішча.

Адначасова абнародаваны і ўказ прэзыдэнта, зацьверджаны гэтым законам: ваеннае становішча закране толькі вобласьці, якія мяжуюць з Расеяй і Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікай, а таксама прыбярэжныя з Азова-Керчанскай акваторыяй (Віньніцкую, Луганскую, Данецкую, Адэскую, Харкаўскую, Сумскую, Чарнігаўскую, Запароскую, Мікалаеўскую, Хэрсонскую).

Асаблівы праўны рэжым будзе дзейнічаць да 14-й гадзіны 26 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG